На Магілёўшчыне перапісчыкамі працуюць амаль 4 тысячы студэнтаў

Амаль 4-тысячную армію перапісчыкаў на Магілёўшчыне арганізавалі са студэнтаў прымусовым чынам. Стараста групы аднаго з магілёўскіх ВНУ распавяла, што іх палохалі “магчымымі непаразуменнямі з дэканатам”. Стараста 2-га курса аднаго з магілёўскіх ВНУ паскардзілася Еўрарадыё: 140 тысяч за працу да 9 вечара! Вядома, што мне гэта не трэба. Але выбару ў мяне не было.  Адкрыта не пагражалі. Проста сказалі, што калі хочаш стасункі з дэканатам захаваць — ідзі працуй.

Калі ж і старастаў не хапіла, на перапісны фронт сталі адпраўляць цэлыя групы. Так, зараз на перапісе працуе 5 з 7 групаў другога курса эканамічнага факультэта ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Агулам у Магілёве тры ўніверсітэты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі