На Магілёўшчыне ад пачатку зімы на вуліцах замерзлі 15 чалавек

Асноўная прычына замярзання людзей — злоўжыванне спіртнымі напоямі.



Упраўленне аховы здароўя Магілёўскай вобласці паведамляе, што за час зімы па медыцынскую дапамогу з галалёднымі траўмамі, пераахалоджаннем і абмаражэннем звярнуліся каля трох тысяч чалавек. 173 з іх шпіталізаваныя, у тым ліку 12 дзяцей, перадае “Радыё Магілёў”.



Медыкі кажуць, што такія лічбы для Магілёўшчыне не крытычныя. Летась ад маразоў ахвяраў было больш. Тым часам сіноптыкі прадказваюць, што маразы захаваюцца да канца тыдня.



Фота — vg-news.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі