На Ляхавіцкі ільнозавод купілі абсталяванне, якое не змяшчаецца ў цэх

Як піша "Ежедневник", выявілася гэта падчас інспектарскай паездкі старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандра Якабсона па ільняных прадпрыемствах краіны. Ён вырашыў праверыць, як выконваецца даручэнне кіраўніка Беларусі па мадэрнізацыі галіны.



Ляхавіцкі ільнозавод стаў першым пунктам у паездцы Якабсона. Чыноўнік жорстка раскрытыкаваў кіраўніцтва прадпрыемства і кіраўніка ААТ "Белаграсервіс" Лабушава за няздольнасць забяспечыць эфектыўную мадэрнізацыю льнозавода. Абсталяванне, якое не змясцілася ў цэх, закупіў якраз "Белаграсервіс".



У выніку спатрэбілася распрацоўка новага бізнэс-плану, які прадугледжвае ўзвядзенне дадатковага будынка. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да падаражання праекта. На думку спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю, тэрміны акупляльнасці новага бізнэс-плану настолькі вялікія, што не дазваляюць казаць пра эфектыўнасць яго рэалізацыі.



Якабсон плануе наведаць большасць ільнозаводаў краіны.



Фота — lves.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі