Вы тут

На літоўскіх пунктах пропуску на мяжы з Беларуссю адбыўся збой

Чарга на памежным пераходзе "Катлоўка" / gpk.gov.by

Каля 06:00 30 студзеня адбыўся збой праграмнага забеспячэння сістэмы мытнага афармлення на літоўскіх пунктах пропуску, размешчаных на мяжы з Беларуссю. Пра гэта са спасылкай на літоўскіх памежнікаў паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

Пакуль што Мытная служба Літвы афармляе транспарт ў ручным рэжыме. Прапускная здольнасць пагранічных пунктаў знізілася больш, чым у два разы.

ДПК Беларусі рэкамендуе грузаперавозчыкам, якія выязджаюць у Літву, улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак. І абяцае паведаміць, калі літоўскія пункты пропуску адновяць працу ў штатным рэжыме.

Збоі мытнага праграмнага забеспячэння на літоўскай мяжы адбываюцца рэгулярна. Папярэдні здарыўся 13 снежня 2020 года ў 14:30. Тады велізарныя чэргі з фур ўтварыліся на міжнародным пункце пропуску "Беняконі" ("Шальчынінкай" з літоўскага боку).

Але ў беларускім Дзяржпамежкамітэце лічаць, што рэальныя прычыны чэргаў — прыбытак ад ўвозу паліва з Беларусі ў Літву, на які разлічваюць кіроўцы, а таксама — нерытмічная работа літоўскіх мытнікаў.

Чарга на памежным пераходзе "Каменны Лог" / gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.