На LIDBEER выступяць “Ленинград”, “Воплі Відоплясова”, Nizkiz

На LIDBEER выступяць “Ленинград”, “Воплі Відоплясова”, Nizkiz

Восьмага верасня у Лідзе ў чацвёрты раз пройдзе фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі разнастайны фуд-корт, розныя забавы і квэсты, выступленні вулічных артыстаў і маладых музыкантаў (за іх можна галасаваць на сайце lidbeer.by), а таксама вялікі канцэрт вядомых музыкаў. На галоўнай сцэне выступяць гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: “ЧуVство Полёта”, Nizkiz, Animal Джаz, “Воплі Відоплясова”, а хэдлайнерам канцэрта стане расійскі гурт “Ленинград”.

Канцэртная праграма пачнецца ў 17.30. Яе адкрыюць гурты, якія перамогуць у народным галасаванні. Заяўкі прымаюцца ад 18 чэрвеня.

Апроч таго арганізатары абяцаюць павялічыць колькасць кропак з ежай і зону адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі