Вы тут

На кухні над плітой вісела карціна, якая каштуе мільёны еўра

Reuters

У кватэры пенсіянеркі ў горадзе Камп'ень у Францыі на кухні над плітой вісела карціна, якая каштуе мільёны еўра. Жанчына пра гэта даведалася выпадкова: вырашыла высветліць кошт "старой іконы", а яна аказалася шэдэўрам сусветнага мастацтва, які лічыўся страчаным. Эксперты ўпэўнены, што ў Францыі знойдзена карціна "Абсмейванне Хрыста" фларэнційскага мастака XIII стагоддзя Чімабуэ. У яго была серыя карцін на гэтую тэму, і эксперты маглі іх параўнаць са знаходкай. Сумненняў у тым, што аўтар адзін і той жа, няма. Аднак праводзіцца аналіз карціны інфрачырвоным выпраменьваннем, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

"Абсмейванне Хрыста" прададуць на аўкцыёне, які прызначаны на 27 кастрычніка. Мяркуецца, што цана можа дасягнуць 6 мільёнаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Reuters
Reuters
Reuters