На крымскім аэрадроме "Бельбек" зноў гучалі выбухі

Выбухі ў раёне Бельбека

Выбухі ў раёне Бельбека / "Крымский ветер"

Позна ўвечары 15 траўня ў раёне вайсковага аэрадрома "Бельбек" каля Севастопаля, што ў Крыме, прагрымелі выбухі. Ёсць звесткі, што быў падарваны артылерыйскі склад, піша hromadske.ua.

Пра выбухі паведамлялі мясцовыя тэлегам-каналы. Партызанскі рух "Атэш" заявіў, што ракеты пацэлілі ў галоўны склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення (в/ч 80189), пасля чаго шмат гадзін дэтанавалі боепрыпасы. Сцвярджаюць, што на гэтым складзе захоўвалася большасць ракет для самалётаў Су-27, Су-30 і МіГ-31, якімі расіяне атакуюць Украіну.

Пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Праўкраінскі тг-канал "Крымскі вецер" са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі піша, што на аэрадроме ноччу быў пажар.

Тым часам расіяне сцвярджаюць, быццам адбілі начную атаку УСУ. Мінабароны Расіі заяўляе, што іх сілы СПА збілі над Крымам пяць амерыканскіх ракетаў ATACMS.

Папярэдняя атака на аэрадром "Бельбек" адбылася ў ноч на 15 траўня.

У крымскіх тг-каналах пішуць пра гукі выбухаў у Сімферопалі, Еўпаторыі, Джанкоі і Гвардзейскім, дзе таксама размяшчаюцца расійскія вайсковыя аэрадромы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі