На Кобрыншчыне знішчылі тры падпольныя самагонныя заводзікі

На Кобрыншчыне міліцыянты знішчылі тры самагонныя міні-заводы.
Усе
тры падпольныя прадпрыемствы былі знойдзеныя ў адзін дзень каля пасёлку
Арэхаўскі. Міліцыянты знішчылі абсталяванне, а таксама 650 літраў
брагі.

Дарэчы, гэта першыя знойдзеныя сёлета самагонныя міні-заводы на
тэрыторыі Брэсцкай вобласці. У мінулым годзе знайшлі і ліквідавалі 44
падобныя вытворчасці.

Найбольшая колькасць выяўленых заводзікаў была ў
Пружанскім раёне — 16 штук. У тройку лідэраў увайшлі таксама Кобрынскі
і Камянецкі раёны.