На Касінерава пачалі крымінальную справу за пятлю на помніку гарадавому

На Касінерава пачалі крымінальную справу за пятлю на помніку гарадавому

На Вячаслава Касінерава, якога раней затрымалі па адміністрацыйнай справе, пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у хуліганстве, перадае праваабарончы сайт "Вясна"

Касінерава ўзялі пад варту і этапавалі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Яго вінавацяць у акцыі, якая адбылася 12 сакавіка насупраць Міністэрства ўнутраных спраў. Тады ён разам з анархістамі з групы "Чорная ружа" нібыта накінуў пятлю на фігуру царскага гарадавога, якую там нядаўна паставілі. 

29 сакавіка Касінераў мусіў выйсці на волю пасля 15 сутак арышту, на якія ён быў асуджаны за акцыю пратэсту ў Мінску 17 лютага.

Па абвінавачанні ў хуліганстве актывісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі або да шасці месяцаў арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі