Вы тут

На канферэнцыі ва Украіне пажартавалі з таго, як Лукашэнка робіць сэлфі

Сэлфі — не самы моцны бок кіраўніка Беларусі

На канферэнцыі YES ва Украіне пажартавалі з таго, як Аляксандр Лукашэнка робіць сэлфі. Падчас урачыстай вячэры на сцэну выйшаў Яўген Кашавы, актор студыі “Квартал 95”, якую раней узначальваў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Зяленскі ў той час сядзеў у зале. Кашавы адкалоў некалькі жартаў, а пасля запрошаныя на вячэру ўбачылі на экране мініяцюру пра сэлфі. Нават прэзідэнту Украіны было вельмі смешна:

Жарт пра Лукашэнку — з 10:03

Вядома, што Аляксандр Лукашэнка не вядзе старонак у сацыяльных сетках. А сэлфі якія робяць з ім іншыя людзі, пасля выдаляюцца. Ці ўвогуле нідзе не з'яўляюцца, як здымак, які ў пачатку верасня зрабіла з кіраўніком Беларусі на антытэрарыстычнай канферэнцыі ў Мінску Габрыэла Куэвас Барон, старшыня Міжпарламенцкага саюза.