На канферэнцыі ў Мінску абмяркоўваюць крызіс Усходняга партнёрства

Яе тэмай стала “Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі Усходняга партнёрства”. Удзельнікі разгледзяць справаздачу аб дзейнасці форума ў 2013-2014 гадах, а таксама пытанні падрыхтоўкі рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў чарговай сустрэчы Форума, якая пройдзе ў Тбілісі 21-22 лістапада, інфармуе БелаПАН.



Апроч таго, на канферэнцыі плануюць абмеркаваць актуальныя геапалітычныя і сацыяльныя ўмовы, у якіх грамадзянскай супольнасці Беларусі давядзецца вызначацца з далейшай роляй і шляхамі свайго развіцця. Таксама на канферэнцыі павінны абраць новы склад каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы і яе новага старшыню.