На івацэвіцкіх прадпрыемствах увядуць пасады “фізрукоў”

Калі колькасць работнікаў арганізацыі больш за 300 чалавек, то “фізрук” будзе працаваць поўную стаўку. А калі калектыў менш за 300 чалавек – то на палову стаўкі, піша газета “Івацэвіцкі веснік”.





Чыноўнікі мяркуюць, што такі спосаб дасць новы імпульс для масавага ахопу насельніцтва заняткамі спортам. А праз гэта павысіцца наведвальнасць Лядовай арэны і плавальнага басейна, нядаўна пабудаваных у Івацэвічах.





Фота — avivas.ru