На Харкаўшчыне расіяне абстралялі псіханеўралагічны інтэрнат

На Харкаўшчыне расіяне абстралялі псіханеўралагічны інтэрнат

У Харкаўскай вобласці расійскія войскі абстралялі будынак Аскольскага псіханеўралагічнага інтэрната ў вёсцы Аскол Ізюмскага раёна. Пра гэта піша hromaske.ua са спасылкай на старшыню Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алега Сінягубава.

У інтэрнат адбылося прамое пападанне. У гэты момант там было 330 чалавек. Колькасць пацярпелых удакладняецца.

У суседні інтэрнат эвакуявалі 73 чалавекі. Сярод іх 50 маларухомых, а 10 перасоўваюцца на вазках. 

Сінягубаў дадаў, што самай крытычнай кропкай у рэгіёне застаецца Ізюм. Сёння ў вобласці зноў запланаваныя гуманіатрныя калідоры для вывазу грамадзянскага насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі