На хакейным чэмпіянаце краіны лідарства трымае мінскае "Юнацтва"

На хакейным чэмпіянаце краіны лідарства трымае мінскае "Юнацтва"

На хакейным чэмпіянаце краіны 21 лістапада завяршыўся першы этап першай стадыі.

Вынікі заключнага тура: "Нёман" — "Віцебск" — 5:1, "Магілёў" — "Гомель" — 1:7, "Дынама U-20" — "Металург" — 1:2, "Ліда" — "Хімік-СКА" — 5:4.

Пасля 22 гульняў становішча камандаў, як адзначае БелаПАН, наступнае: "Юнацтва" — 55 ачкоў (розніца шайбаў 99-44), "Шахцёр" — 54 (78-35), "Нёман" — 48 (72-37), "Гомель" — 48 (86-35), "Дынама-Маладзечна" — 46 (72-54), "Металург" — 37 (62-40), "Ліда" — 26 (66-83), "Хімік-СКА" — 23 ( 40-53), "Брэст" — 21 (37-73), "Дынама U-20" — 13 (49-86), "Віцебск" — 13 (45-92), "Магілёў" — 12 (42-116 ).

Цяпер каманды падзеляцца на шасцёрку лепшых ("Юнацтва", "Шахцёр", "Нёман", "Гомель", "Дынама-Маладзечна", "Металург") і пяцёрку горшых ("Ліда", "Хімік-СКА", "Брэст" , "Дынама U-20", "Віцебск", "Магілёў") і будуць гуляць у тры кругі. Па іх выніках вызначыцца пераможца рэгулярнага чэмпіянату і васьмёрка ўдзельнікаў плэй-оф.

Фота: ХК "Нёман"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі