Вы тут

На хакейны матч “Дынама-Мінск” — “АК Барс” прададзеныя ўсе квіткі

@hcdinamoby

На хакейны матч “Дынама-Мінск” —  “АК Барс”, які пройдзе сёння ў “Мінск-Арэне”, прадалі ўсе квіткі. Як паведамляе Тэлеграм-канал “зуброў”, разышліся нават тыя квіткі, што паступілі ў продаж праз нерэалізаваную гасцявую квоту. Такім чынам, чакаецца аншлаг.

Матч чэмпіянату Кантынентальная хакейнай лігі паміж мінскім “Дынама” і “АК Барсам” з расійскай Казані пачнецца ў 17:10.

Сёлета “зубрам” не шанцуе і ў міжсезонне яны выдалі даўгія серыі паразаў. Новы сезон яны таксама пачалі слаба, але ў канцы верасня сталі выйграваць. Апошнія два матчы ў КХЛ таксама скончыліся вікторыямі мінскага клуба: 1 кастрычніка яны выйгралі ў “Сочы” ў авертайме з лікам 2:1, а 3 кастрычніка перамаглі чалябінскі “Трактар” —  5:3.