На "Гродна Азот" праз праблемы з энергазабеспячэннем давялося перазапускаць цэхі
!["Гродна Азот" / @grodnenskii_khimik](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/azot_20_04.jpg.webp?itok=Mud_7PZX)
"Гродна Азот" / @grodnenskii_khimik
На "Гродна Азот" аднаўляюць працу пасля ўчорашніх праблем з электразабеспячэннем. Частка вытворчасцяў ужо запушчаная наноў, паведамілі на прадпрыемстве. У прыватнасці, зноў працуюць вытворчасці карбаміду, метанолу і КАС (вадкае азотнае ўгнаенне). Працягваюцца пускавыя аперацыі ў цэхах вытворчасці капралактаму, аміяку, рыхтуецца да пуску аддзяленне азотнай кіслаты цэха АКіКАС (азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі).
Усе гэтыя вытворчасці ўчора былі спыненыя праз перабоі ў падачы электрычнасці. Меліся праблемы на падстанцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.