На грамадскае абмеркаванне вынесены спіс лекаў, абавязковых для ўсіх аптэк

На грамадскае абмеркаванне вынесены спіс лекаў, абавязковых для ўсіх аптэк

Пералік лекаў, абавязковых для кожнай аптэкі, вынесены на грамадскае абмеркаванне. З адпаведнай ініцыятывай выступіла Міністэрства аховы здароўя, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У пералік трапіла больш за 230 прэпаратаў.

З абавязковага для кожнай аптэкі спісу плануюць выключыць 18 прэпаратаў. Гэта лекі, якія выпускае толькі адзін вытворца і адгрузка якіх на працягу года ішла з пастаяннымі перабоямі. Таксама пад скарачэнне трапілі прэпараты, якія знялі з вытворчасці і якія карысталіся нізкім попытам.

Замест іх спіс папоўніцца на 30 пазіцый беларускіх лекаў, запатрабаваных насельніцтвам.

Свае заўвагі і прапановы кожны ахвочы можа пакінуць у спецыяльным раздзеле прававога форуму па 2 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі