На гонцы ў Антхольцы беларускія біятланісткі выступілі няўдала
![На гонцы ў Антхольцы беларускія біятланісткі выступілі няўдала](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/skardzina-2101.jpg.webp?itok=ThUXMvNY)
Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў першай гонцы шостага этапу Кубка свету, які стартаваў у італьянскім Антхольцы. Найлепшай з нашых стала Надзея Скардзіна. У яе два промахі і толькі 29-е месца.
Ірына Крыўко фінішавала 57-й, у яе тры незакрытыя мішэні, Дар’я Юркевіч з двума штрафнымі кругамі здолела паказаць толькі 65 вынік.
Дынара Алімбекава, якая дэбютавала ў складзе зборнай Беларусі, прыйшла да фінішу 73-й. У яе два промахі.
Перамагла расіянка Вольга Падчуфарава, срэбра ў італьянкі Даратэі Вірар, бронза ў яшчэ адной прадстаўніцы Расіі — Кацярыны Юрлавай.