На Гомельскім тэлебачанні прайшлі звальненні, пад іх трапіў вядомы прапагандыст
!["Зачыстка" на ТБ / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Tb.jpg.webp?itok=2OF9vhrU)
"Зачыстка" на ТБ / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
На Гомельскім тэлебачанні прайшлі звальненні, пад якія патрапілі 8 чалавек. Прычына "зачысткі", якая адбылася ў канцы мінулага года, пакуль невядомая. Як піша @flagshtok, сярод звольненых апынуўся вядомы мясцовы прапагандыст Станіслаў Галкоўскі, які вёў на тэлебачанні праграму (цяпер у яе іншы вядоўца). Яго прозвішча знікла і са старонкі "Аўтары" на сайце газеты "Гомельскія ведамасці", дзе ён займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара.
Праверкі на тэлебачанні пачаліся пасля таго, як "зачысцілі" радыё 107.4 FM у Гомелі. У кастрычніку 2022-га там звольнілі траіх работнікаў праз згадку ў жывым эфіры вядомага расійскага журналіста і блогера Юрыя Дудзя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.