На Гомельшчыне знайшлі беларускі аналаг грузінскай “Баржомі”

Беларускі аналаг “Баржомі” знойдзены ў Гомельскай вобласці.  Зараз эксперты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя працуюць над вызначэннем найбольш перспектыўнага метада
здабыцця гэтай вады з-пад зямлі.

У перспектыве ў нашай краіне можа быць
створаны завод па выпуску беларускай вады высокай якасці.

Нагадаем, “Баржомі” – гэта ўнікальная мінеральная вада, якую вырабляюць
у Грузіі. Яе спажыванне павышае імунітэт, умацоўвае кравяносныя сасуды,
ачышчае арганізм чалавека.


БЕЛТА