На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца халаднаватае надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца халаднаватае надвор'е

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца халаднаватае надвор'е. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, надвор'е будуць фармаваць халодныя паветраныя масы паўночных шырот. Сярэдняя тэмпература паветра ў першую дэкаду траўня чакаецца на два градусы ніжэй за кліматычную норму (норма — 10-12 градусаў цяпла). 

У сераду, 3 траўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень па захадзе краіны чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад +1 да +6 градусаў, удзень — 12-18 градусаў цяпла.

У чацвер, 4 траўня, у начныя гадзіны і днём пераважна па паўднёва-заходняй частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 7 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — +8...+10. Удзень сіноптыкі абяцаюць 7-14 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — 15-18 цяпла.

У пятніцу пераважна па паўднёва-заходняй частцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы будзе слабы туман. Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад нуля да 7 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - +8...+10 градусаў. У Віцебскай вобласці будзе халодна — пры праясненнях да 2 градусаў марозу. Удзень будзе 10-17 градусаў са знакам "плюс", па поўдні — да 18 цяпла.

У суботу ноччу ў некаторых раёнах, днём пераважна па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе +2...+9 градусаў. Удзень чакаецца 10-17 градусаў цяпла, па поўдні — да 20 са знакам "плюс".

У нядзелю ў некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца +1...+8 градусаў. Удзень будзе 8-14 вышэй за нуль, па поўдні — да +17.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі