Вы тут

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе цёплае і сухое надвор'е

БЕЛТА

У Беларусі на гэтым тыдні прагназуецца цёплае і сухое надвор'е, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

23 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-заходні, уначы слабы, а ўдзень парывісты. Па Брэстчыне і Гродзеншчыне месцамі прагназуецца моцны парывісты вецер. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа +2...+8, месцамі — ад нуля да 1 градуса цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 16-21 вышэй за нуль.

У сераду, 24 красавіка, прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, уначы слабы, удзень парывісты, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі ён будзе моцны парывісты. Уначы прагназуецца 2-8 са знакам "плюс", у асобных раёнах — ад 1 градуса марозу да 1 цяпла. Удзень будзе +16...+21.

25 красавіка таксама будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты. Уначы тэрмометр пакажа ад 3 да 10 цяпла, удзень — 18-24 вышэй за нуль.

Цёплае надвор'е захаваецца і ў пятніцу, а таксама ў выходныя. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі.