На “Гадзіну Зямлі” ў Мінску выключаць падсветку Нацыянальнай бібліятэкі

На “Гадзіну Зямлі” ў Мінску выключаць падсветку Нацыянальнай бібліятэкі

Мінск далучаецца да глабальнай акцыі “Гадзіна Зямлі” і сёння з 20.30 да 21.30 пагасіць падсветкі на знакавых архітэктурных аб’ектах. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цягам гадзіны не будзе працаваць ілюмінацыя Нацыянальнай бібліятэкі, Опернага тэатра, Купалаўскага тэатра, Белдзяржфілармоніі, Нацыянальнага мастацкага музея, Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і шэрагу іншых аб’ектаў.

Глабальная акцыя “Гадзіна Зямлі” праводзіцца ў свеце ў дзясяты раз. Летась у акцыі ўдзельнічалі 11 беларускіх гарадоў і вёсак — падсветку адключалі на 200 аб’ектах. Эканомія электраэнергіі склала каля 3000 кВт на гадзіну.

Мэта “Гадзіны Зямлі” — заклікаць да беражлівага і адказнага стаўлення да прыроды, да рашучых захадаў па захаванні клімату на планеце. Выключэнне святла на адну гадзіну дазваляе знізіць шкодныя выкіды ў атмасферу. Далучыцца да акцыі можа кожны неабыякавы грамадзянін — дастаткова выключыць на гадзіну святло ў сябе ў доме.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі