Вы тут

На фэст LIDBEER з Мінска ў Ліду пусцяць дадатковы цягнік

Чыгуначны вакзал у Мінску / sb.by

У сувязі з правядзеннем у Лідзе фэсту LIDBEER Беларуская чыгунка пусціць дадатковы цягнік Мінск-Ліда, інфармуе прэс-служба ведамства.

Цягнік №693 адправіцца з Мінска 7 верасня ў 12:14 і прыбудзе ў Ліду ў 15:41.

Назад наведвальнікі фэсту змогуць вярнуцца цягніком №694 уначы 8 верасня: ён адправіцца ў 1:15 і прыбудзе ў сталіцу ў 5:28.

За праезд у купэйным вагоне давядзецца заплаціць 10 рублёў 75 капеек, у плацкартным — 7 рублёў 79 капеек.

Нагадаем, што падчас фэсту плануецца адкрыццё помніка князю Гедзіміну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.