На Эйфелевай вежы ў Парыжы патухлі агні (фота, відэа)
![На Эйфелевай вежы ў Парыжы патухлі агні (фота, відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1491307823_eiffel.dark_.london.afp_.jpg.webp?itok=zDoh8n5b)
На Эйфелевай вежы ў Парыжы ў ноч на 5 красавіка патухлі агні. Зроблена гэта было ў памяць пра ахвяраў тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга. Францыя выказала такім чынам салідарнасць з сем’ямі загінулых. У выніку тэракту загінулі 14 чалавек, дзесяткі былі параненыя, а сярод іх і грамадзянін Беларусі.
Высветлілася, што тэрарыстам-смяротнікам быў 22-гадовы ўраджэнец Кыргызстана, які меў расійскае грамадзянства.