Вы тут

На Еўрапейскіх гульнях задзейнічаюць 100 службовых сабак "з выключным нюхам"

sb.by

На ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў службе аховы будзе працаваць 100 службовых сабакаў. Пра гэта паведаміў тэлеканалу АНТ галоўны спецыяліст па кіналагічнай службе ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Бакун.

Паводле спецыяліста, спартовыя аб'екты падчас спаборніцтваў будуць круглыя суткі знаходзіцца пад аховай кіналагічнай службы, хоць у летнюю спёку выкананне задач ускладняецца. Але ёсць сабакі ў рэзерве і калі жывёла стоміцца ад гарачыні, яе адразу заменяць.

Адзначаецца, што гэта "універсальныя байцы з выключным нюхам", здольныя адрозніць 2 мільёны пахаў.