На Еўрамайдан у Кіеве прыйшло каля 50 тысяч чалавек

На мітынгу выступаюць лідары ўкраінскай апазіцыі. Кіраўнік руху “Трэцяя рэспубліка”, экс-міністр МУС Юрый Луцэнка заявіў: “Мы павінны папярэдзіць: калі Януковіч не падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, мы будзе дамагацца датэрміновых выбараў у парламент”.





Далучыцца да Еўрамайдана павінен быў лідар партыі “Удар”, вядомы спартсмен Віталь Клічко. Ён вяртаўся з ЗША з дня народзінаў дачкі на самалёце, але з-за кепскіх умоваў надвор’я самалёту не далі пасадку ў Кіеве. У акцыі пратэсту бярэ ўдзел яго брат Уладзімір Клічко, перадае УНІАН.