На дзіцячым садку ў Светлагорску ўсталявалі відэакамеры

На дзіцячым садку ў Светлагорску ўсталявалі відэакамеры

На дзіцячым садку №18 у Светлагорску ўсталявалі камеры відэаназірання, перадае Радыё "Свабода".

Як вядома, 3 студзеня з дзіцячага садку №21 у Светлагорску ўцяклі тры хлопчыкі трох-чатырох гадоў. Іх злавілі ў дызелі, які ішоў у Жлобін. Пасля таго намесьнік старшыні Светлагорскага райвыканкаму Канстанцін Пятроўскі заявіў, што ў дашкольных установах плануюць усталяваць камеры відэаназірання.

Першай такой установай садком з відэакамерамі стаў дзіцячы садок №18. Тры відэакамеры і відэарэгістратар былі набытыя за кошт спонсарскай дапамогі аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў.

Загадчыца дзіцячага садку Тацяна Акуліч паведаміла, што ва ўстанове больш за 200 выхаванцаў, і за імі вельмі складана даглядаць.

Відэаназіранне за тэрыторыяй садку будзе весціся дзень і ноч. Уся інфармацыя з камераў будзе захоўвацца на працягу месяца на камп'ютары загадчыцы. 

Таксама ў садку плануецца паставіць электронныя замкі. Вахцёр зможа не пакідаць сваё месца працы пры маніторы, каб адчыняць дзверы, а бацькі атрымаюць адмысловыя карткі або чыпы.

Па словах кіраўніцтва Светлагорска, бліжэйшым часам відэакамеры плануюць усталяваць у дзіцячых садках №№ 1, 22 ды ў іншых буйных установах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі