На Дзень Волі ў Беларусі чакаецца да 10 градусаў цяпла

На Дзень Волі ў Беларусі чакаецца да 10 градусаў цяпла

25 сакавіка, на Дзень Волі, у Беларусі ў начныя гадзіны чакаецца ад -1 да -7 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу, месцамі на захадзе краіны — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +2 на паўночным захадзе да +10 на поўдні (у сталіцы — 5-7 цяпла).

Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай месцамі магчымыя слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. У чацвер без істотных ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі