На доўгія выхадныя ў Беларусі чакаецца пахаладанне да -3

На доўгія выхадныя ў Беларусі чакаецца пахаладанне да -3

На пачатку наступнага тыдня цыклон прынясе ў Беларусь пахаладанне, піша tut.by са словаў начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 6 траўня, будзе яшчэ цёпла. Днём пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Уначы тэмпература паветра будзе 3-9 цяпла, удзень яна падымецца да 15-21 са знакам "плюс". У паўднёвых раёнах уначы будзе ад 10 да 21 цяпла, удзень +22...+24 градусы.

7 траўня зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах — навальніцы, моцныя дажджы, магчымы град. Тэмпература ўначы будзе +5...+12, удзень ад 8 да 15 цяпла. На поўдні Беларусі чакаецца 16-23 вышэй за нуль.

А ўжо ў панядзелак, 8 траўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, уначы і зранку па поўначы — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 7 градусаў цяпла, у паўночна-заходніх раёнах чакаецца да 2 градусаў марозу. Удзень слупок тэрмометра пакажа +3...+10. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым усходзе: уначы ад 8 да 11 вышэй за нуль, удзень +11...+14.

9-10 траўня ўначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі прагназуюць паўночны вецер і кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Уначы тэмпература будз ад -3 да + 4, а ўдзень прагрэецца да +3...+10 градусаў.

Дарэчы, амаль паўсюдна ўжо адключаюць ацяпленне ў кватэрах. А месцамі ўжо збіраюцца адключаць і гарачую ваду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі