На дарогах за суткі загінулі чацьвёра

Чатыры чалавекі загінулі ў Беларусі за мінулыя суткі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў, 47 - атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Усяго, як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС, за апошнія суткі ў краіне адбылося 38 ДТЗ, выяўлена 3 тыс. 40 парушэнняў правілаў дарожнага руху, з якіх 266 учынілі пешаходы. 149 вадзіцеляў затрыманыя за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, 998 - прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі