На Данбасе яшчэ налічваецца 10 тысяч тэрарыстаў, столькі ж чакаюць у Расіі

Паводле яго слоў, тысячы тэрарыстаў знаходзяцца на базах у Расіі, дзе праходзяць падрыхтоўку да будучай перакідкі на тэрыторыю Украіны. Масійчук упэўнены, што, нягледзячы на ўсе намаганні ўкраінскіх памежнікаў, украінская мяжа дагэтуль не перакрытая і не абароненая. Ён лічыць, што Вярхоўная Рада Украіны павінна прыняць палітычнае рашэнне: павялічыць колькасць памежных войскаў, заставаў, унесці змены ў дзяржбюджэт адносна фінансавання памежнікаў, інфармуе сайт censor.net.ua.

Нагадаем, украінскія сілавікі па-ранейшаму намагаюцца ўзяць пад кантроль усе пункты пропуску на ўкраінска-расійскай мяжы, праз якія тэрарысты атрымліваюць дапамогу з Расіі.

Інтэрактыўную карту антытэрарыстычнай аперацыі гл. тут.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі