На Данбасе РФ кідае ў наступ "усё, што толькі мае" — 296-я раніца вайны

Расійскія вайскоўцы / ТАСС
Расійскія вайскоўцы / ТАСС

Украінскія вайскоўцы ў мінулыя суткі адбівалі атакі ў раёне шэрагу населеных пунктаў Луганскай і Данецкай абласцей. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Расіяне вядуць наступальныя аперацыі ў раёнах Бахмута і Аўдзееўкі. Украінцы контратаку ў напрамку Крамянной і Сватава.

У Інстытуце вывучэння вайны (ISW) адзначаюць, што расійскія войскі ўзмацнілі свае намаганні па ўсёй Данецкай вобласці і паслядоўна пераследуюць тэрытарыяльныя мэты. Але прыкметных поспехаў пакуль няма. У ISW мяркуюць, што "Пуцін аддаў загад расійскім войскам завяршыць захоп усёй Данецкай вобласці, і шторасійскія наступальныя дзеянні вакол Бахмута, Данецка і ў заходняй частцы Данецкай вобласці з'яўляюцца часткай намаганняў для выканання гэтага загаду". Пуцін, верагодна, спадзяецца, што гэтыя наступальныя аперацыі паставяць пад пагрозу здольнасць Украіны працягваць абарону. І ў гэтай сітуацыі ў Украіны не будзе іншага выбару, акрамя як пачаць перамовы і саступіць на ўмовах Расіі. Такі разлік Пуціна, мяркуюць экспэрты. Але пакуль у яго нічога не атрымліваецца — Украіна захавала ініцыятыву на полі бою.

"Такім чынам, Пуцін, магчыма, стварае ўмовы для трэцяй, паслядоўнай вайсковай аперацыі", кажуць у Інстытуце. Расійскі наступ, мяркуюць там, можа аднавіцца зімой 2023 года.

На Донбассе РФ бросает в наступление "все, что только имеет" — 296-е утро войны
Карта баёў у Луганскай і Данецках абласцях / understandingwar.org

Нават калі расіяне рызыкнуць зноў напасці на Украіну з тэрыторыі Беларусі, вельмі малаверагодна, што яны змогуць узяць Кіеў, мяркуюць у ISW.
"Звычайныя ўзброеныя сілы Расіі моцна дэградавалі і ім не хапае той баявой моцы, якая ў іх была, калі Расія распачала (і пацярпела няўдачу) свае маштабныя намаганні для захопу Кіева ў лютым 2022 года", — кажуць экспэрты. Яны нагадваюць, што расійскія войскі не змаглі замацаваць свае заваёвы на ўсёй тэрыторыі Украіны. З моманту пакідання Кіева яны страцілі ўжо больш за 70 000 квадратных кіламетраў акупаванай тэрыторыі. Нават у раёне Бахмута, дзе сканцэнтраваныя асноўныя намаганні расіян, яны цяпер прасоўваюцца не больш чым на 100-200 метраў.

Пра сітуацыю на Данбасе казаў у сваім вячэрнім звароце і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Па яго словах, падчас наступу тут расійскія войскі фізічна знішчаюць кожны ўкраінскі населены пункт. Гэта робіцца для таго, каб пазбавіць украінскіх вайскоўцаў магчымасці арганізаваць абарону — каб не было ніякіх будынкаў, якія можна было выкарыстоўваць для гэтых мэтаў. Расіяне, са слоў Зяленскага, кідаюць тут у наступ "усіх і ўсё, што толькі маюць".

Эфектыўнасць сістэм супрацьпаветранай абароны Украіны павысілася з 50% у пачатку вайны да 80% у снежні, кажа ўкраінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.  Аб гэтым піша The Guardian. У якасці прыкладу Рэзнікаў прывёў масіраваны ракетны ўдар 5 снежня, калі Украіна збіла 60 з 70 расійскіх ракет. Рэзнікаў адзначыў, што Украіна выкарыстала камбінацыю сістэм СПА, прадастаўленых саюзнікамі, сістэм савецкай эпохі і перапрафіляваных мабільных кулямётаў. Нагадаем, днямі стала вядома, што ЗША можа адправіць ва Украіну сістэмы СПА Patriot. План яшчэ павінен ухваліць амерыканскі міністр абароны Лойд Осцін і падпісаць прэзідэнт Джо Байдэн.

Тым часам прадстаўнік Пентагона Пэт Райдэр абвясціў аб пашырэнні праграмы навучання ўкраінскіх узброеных сіл у Еўропе. Са студзеня трэніраваць будуць прыкладна каля паўтысячы вайскоўцаў на месяц. Пра гэта паведамляе CNN. "Агульнавайсковае навучанне манеўру з'яўляецца лагічным наступным крокам у нашых пастаянных трэніровачных намаганнях, якія пачаліся ў 2014 годзе для нарошчвання патэнцыялу ўкраінскіх узброеных сіл", — сказаў Райдэр на брыфінгу. Трэніроўкі будуць праходзіць у Германіі. Іх арганізуе 7-е камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы. Падрыхтоўка будзе ўключаць у сябе вучэнні з баявой стральбой, навучанне на ўзроўні аддзялення, узвода і роты, якое завершыцца навучаннем манеўру на ўзроўні батальёна. Падрыхтоўка таксама прадугледжвае навучанне сумесным манеўрам і агульнавайсковым аперацыях. З красавіка ЗША ўжо падрыхтавалі каля 3,1 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў. Праграмы былі нацэлены на навучанне выкарыстанню розных відаў узбраення, у прыватнасці амерыканскіх гаўбіц і сістэм HIMARS.

ЕС таксама плануе нарасціць ваенную падтрымку Украіны. Гаворка ідзе, у тым ліку, аб перадачы сродкаў супрацьпаветранай абароны і прадастаўленні дадатковых магчымасцяў для размініравання тэрыторый. Пра гэта гаворыцца ў высновах аднадзённага саміту лідараў ЕС, які прайшоў 15 снежня ў Брусэлі.

У дакуменце адзначаецца, што ЕС будзе працягваць аказваць палітычную і фінансавую дапамогу Украіне, падтрымліваць бежанцаў і дапаможа ў доўгатэрміновай рэканструкцыі Украіны. У ЕС нагадалі аб плане прадаставіць Кіеву 18 мільярдаў еўра дапамогі ў 2023 годзе. Нагадаем, учора лідары краін ЕС таксама ўзгаднілі чарговы пакет санкцый супраць РасІі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі