На Данбас прыехала "паліцыя Чачні" — 120 чалавек

Чарговае папаўненне атрымалі баевікі на Данбасе. У раён Зугрэса прыехала падраздзяленне наймітаў з Расіі агульнай колькасцю каля 120 чалавек. Яны называюць сябе "добраахвотнікамі-былымі супрацоўнікамі МУС Чачні". Пра гэта піша ў Facebook кіраўнік "Інфармацыйнага супраціўлення", украінскі вайсковы эксперт Дзмітрый Тымчук.

"Насамрэч падраздзяленне ўкамплектавана супрацоўнікамі паліцыі Чачні..., якія ў канцы снежня мінулага года, падчас шоў на стадыёне ў Грозным, падпісалі рапарты на імя міністра ўнутраных спраў Чачні Алханава аб тым, што "гатовыя выканаць любы загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага — прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна, міністра ўнутраных спраў Расіі В. А. Калакольцава і кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Р. А. Кадырава па абароне інтарэсаў Расійскай Федэрацыі ў любым пункце свету", — адзначае Тымчук.

"Кадыраўцы" маюць цяжкае пяхотнае ўзбраенне, да 10 адзінак бронетэхнікі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі