На цырымоніі "Зорнага мяча" Румас выступіў па-беларуску

На цырымоніі "Зорнага мяча" Румас выступіў па-беларуску

4 снежня ў Мінску прайшла цырымонія "Зорны мяч - 2018". Выступаючы на ёй, вынікі футбольнага сезону падвёў кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола і прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Як піша by.tribuna.com, ён выступаў па-беларуску.

"Паважаныя сябры, дазвольце вас павіншаваць с заканчэннем футбольнага сезона. А БАТЭ — з залатымі медалямі. Прыемна, што наш чэмпіён працягвае барацьбу ў Лізе Еўропы і мае добрыя шанцы забяспечыць краіне футбольную еўравясну. 

Хачу павіншаваць і нацыянальную каманду з паспяховым завяршэннем 2018 года ў Лізе нацый. Нейкі час Ігар Мікалаевіч Крывушэнка прымусіў нас пахвалявацца, але ў адказны момант яго зборная праявіла характар. Прыемна, што наша зборная стала адзінай, якая не прапусціла ніводнага мяча. Так што чакаем ад нашых хлопцаў прыгожага футбола і далей. 

Ад імя федэрацыі хачу падзякаваць усім, хто зрабіў футбольны год запамінальным. Наперадзе нас чакаюць новыя перамогі", — сказаў у сваёй прамове Румас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі