На "Чыжоўка-арэне" адбыўся бунт фанатаў і пажар на трыбунах (фота, відэа)

У мерапрыемстве былі задзейнічаны прадстаўнікі МУС, КДБ, выратавальнікаў, лекараў, а таксама Мінгарвыканкама. Вучэнні ладзіліся ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі.



Абстаноўка была максімальна набліжана да рэальнай: на "Чыжоўка-арэну" з'ехаліся некалькі соцень умоўных заўзятараў, перадае БЕЛТА.



Спярша на ўваходзе ў спорткомплекс у аднаго з заўзятараў дэтэктары выявілі прадмет, які выпраменьваў радыяцыю. Гэтага чалавека затрымалі, а чаргу перанакіравалі на іншыя пункты пропуску. Выратавальнікі ў спецыяльных ахоўных касцюмах пры дапамозе спецінструменту пераклалі небяспечны прадмет у кантэйнер і вывезлі для ўтылізацыі.



Потым у аднаго з заўзятараў знайшлі гранату. Міліцыянты не далі яму прывесці зброю ў дзеянне.



Наступная сітуацыя — бойка ў пункце грамадскага харчавання. Каля 30 здаровых хлопцаў разнеслі бар ушчэнт. Іх затрымалі і павялі. У бойцы ўмоўна пацярпелі чатыры чалавекі, адзін з іх атрымаў сур'ёзную траўму. На месца праз літаральна хвіліну прыбылі медыкі, якія аказалі дапамогу і шпіталізавалі пацярпелых. Акрамя таго, удзельнікі вучэнняў адпрацаваці сітуацыю бойкі ў фан-сектары і пажар у адным з сектараў.



Апошнім адпрацоўваўся захоп 100 журналістаў у закладнікі. Падчас "антытэрарыстычнай аперацыі" славікі ліквідавалі трох нападнікаў, а яшчэ аднаго захапілі. Ніхто з "закладнікаў" не пацярпеў. Страт у сілавікоў таксама няма.



Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі