На чэмпіянаце свету па хакею зборная Канады разграміла ЗША (відэа)
![На чэмпіянаце свету па хакею зборная Канады разграміла ЗША (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/739f5b18309cea7b93b0b63f411692e6_1920x.jpg.webp?itok=K1muXd2p)
У пятніцу, 6 траўня, у Санкт-Пецярбурзе і Маскве стартаваў чэмпіянат свету па хакею 2016 года. У групе В зборная Канады ў санкт-пецярбургскім комплексе "Юбілейны" разграміла ЗША — 5:1 (2:1, 1:0, 2:0). Канадцы з 3 ачкамі сталі лідарамі групы.
У групе А зборная Швецыі толькі ў авертайме перайграла каманду Латвіі — 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0). Эрыксан адкрыў лік ужо на 3-й хвіліне, Сотніекс яго зраўняў на 53-й у большасці. Рашаючую шайбу закінуў на 65-й хвіліне Нюквіст.
Сёння адбудуцца яшчэ два матчы. У 20.15 пачнуцца паядынкі Беларусь — Фінляндыя (у групе В) і Чэхія — Расія (у групе А).
Расклад гульняў чэмпіянату свету гл. тут.