Вы тут

На чэмпіянаце свету па хакеі вызначыліся ўдзельнікі паўфіналаў

Амерыканцы перамаглі швейцарцаў / iihf.com

На чэмпіянаце свету па хакеі вызначыліся ўдзельнікі паўфіналаў. Зборная Фінляндыі (гаспадар першынства) згуляе з ЗША, а Канада — з Чэхіяй. Матчы прызначаны на 28 траўня.

У чвэрцьфінале фіны перамаглі славакаў — 4:2 (1:2, 1:0, 2:0), амерыканцы выйгралі ў швейцарцаў — 3:0 (2:0, 0:0, 1:0). Зборная Канады прайшла Швецыю, для чаго спатрэбіўся авертайм — 4:3 (0:2, 0:1, 3:0, 1:0), а зборная Чэхіі абыграла Германію — 4:1 (2:0, 1:0, 1:1).

І зборная Беларусі, і зборная Расіі ад удзелу ў чэмпіянаце свету адхілены. Беларускі і расійскі хакей засталіся і без іншых міжнародных спаборніцтваў. Прычына — агрэсія Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.