На час выбараў міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы

У сувязі з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў ад 13 па 21 снежня асабісты склад органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Асаблівую ўвагу міліцыя будзе надаваць эфектыўнаму і своечасоваму рэагаванню, а таксама дапамозе выбарчым камісіям у іх працы. Будуць створаныя кругласутачныя сітуацыйна-аператыўныя штабы, узмоцненыя следча-аператыўныя групы.

Начальнікам Мінскай гарадской міліцыі, а таксама ў абласцях даручылі забяспечыць ахову правапарадку ў часе правядзення сустрэчаў кандыдатаў з выбаршчыкамі. З моманту атрымання бюлетэняў камісіі па выбарах будзе арганізаваная іх кругласутачная ахова, а пасля падліку галасоў — бяспечная перавозка.

Міліцыянты ўжо абследавалі ўсе месцы размяшчэння ўчасткаў для галасавання на прадмет іх грамадскай бяспекі і захавання дакументацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі