На "Чарнобыльскім шляху" збіраюцца патрабаваць спынення будаўніцтва АЭС

На "Чарнобыльскім шляху" збіраюцца патрабаваць спынення будаўніцтва АЭС

На "Чарнобыльскім шляху" арганізатары збіраюцца патрабаваць неадкладнага спынення будаўніцтва Астравецкай АЭС. Вулічная акцыя адбудзецца ў Мінску 26 красавіка. Мінскія ўлады далі на яе дазвол.

Як інфармуе БелаПАН, арганізатары акцыі таксама маюць намер патрабаваць ад уладаў раскрыцця поўнай інфармацыі пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі, забеспячэння сістэмнага і даступнага грамадзянам радыялагічнага кантролю на ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама спынення гаспадарчага асваення і засялення забруджаных тэрыторый. Яны збіраюцца патрабаваць і вываду з краіны расійскіх самалётаў, якія здольныя несці на борце тактычнае ядзернае ўзбраенне, выконваць нейтральны бяз'ядзерны статус, адмаўляцца ад планаў па размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі замежных ваенных баз. Ініцыятары будуць патрабаваць ад уладаў правядзення дэмакратычных рэформаў, забеспячэння свабоды слова, сходаў, стварэння грамадскіх арганізацый і палітычных партый, свабодных і празрыстых выбараў.

Збор удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" прызначаны 26 красавіка з 18.00 да 18.30 каля кінатэатра "Кастрычнік". Дэманстранты пройдуць па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. Там з 20-й да 21-й гадзіны пройдзе дазволены мітынг.

Сёлета ганаровым старшынёй аргкамітэта акцыі "Чарнобыльскі шлях" стала нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі