Вы тут

На бюст Адамовіча грошы сабралі людзі – а дзе былі мясцовыя ўлады?

Андрусь Архіпенка / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

У пасёлку Глуша, на радзіме Алеся Адамовіча, разгарнулася грамадская кампанія па ўшанаванні памяці беларускага пісьменніка. Восенню там прэзентавалі арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча», краўдфандынгам сабралі грошы на бюст пісьменніка. Але іх не хапіла – каб бюст з’явіўся, былі неабходны дадатковыя 900 рублёў. Іх, і нават больш, сабралі вельмі хутка.

Чаму ініцыятарамі кампаніі па ўшанаванні памяці знакамітага земляка сталі звычайныя людзі, а не мясцовыя ўлады? Як улады ўвогуле паставіліся да гэтай ініцыятывы? Ці верылі ініцыятары кампаніі ў тое, што атрымаецца сабраць неабходную суму для вырабу і ўстаноўкі бюста Алеся Адамовіча?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар кампаніі па ўшанаванні памяці Алеся Адамовіча Андрусь Архіпенка.