На Брэстчыне сёння пахаваюць беларуса, які загінуў на Данбасе

3 верасня на Брэстчыне пахаваюць беларуса, які загінуў на Данбасе. Алесю Чаркашыну было 33 гады. На радзіме ён удзельнічаў у дзейнасці аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". На Данбасе быў капеланам беларускіх байцоў, якія ваююць на баку ўкраінскіх сілавікоў, меў пазыўны "Тарас". 10 жніўня Чаркашын быў цяжка паранены ў баю з прарасійскімі баевікамі і праз некалькі тыдняў памёр у бальніцы.

Жалобная цырымонія пачнецца а 12-й гадзіне ў двары дома №37 па вуліцы 28 Ліпеня (каля гіпермаркета “Мікс”). Пахаванне адбудзецца на могілках у вёскі Камяніца-Жыравецкая.

Фота: svaboda.org