На Брэстчыне махляркі працягваюць палохаць людзей грашовай рэформай

Брэсцкая міліцыя ніяк не можа злавіць дваіх махлярак, якія прапануюць пенсіянерам памяняць беларускія грошы на расійскія, і знікаюць з грашыма.
За апошнія дзесяць дзён ад іх ужо пацярпелі жыхары Камянецкага, Бярозаўскага, Кобрынскага і Пружанскага раёнаў. У іх яны сабралі, нібыта, для абмену амаль 4,5 мільёна беларускіх рублёў, 1590 еўра і 660 долараў.

Бабулі паверылі махляркам, якія прадстаўляліся работнікамі службы сацыяльнай абароны насельніцтва.

Учора яны “засвяціліся” ў Ганцавіцкім раёне, дзе 82-гадовую жанчыну напалохалі хуткай грашовай рэформай і завалодалі амаль 2 мільёнамі беларускіх рублёў і 260 доларамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі