Вы тут

На Брэстчыне і Міншчыне аднаўляюць электрасеткі, пашкоджаныя стыхіяй

БЕЛТА

У Мінскай і Брэсцкай абласцях працягваюць ліквідоўваць наступствы навальнічнага фронту, які прайшоў 19 жніўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў ДВА "Белэнерга".

"Па стане на 6:00 20 жніўня яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў некаторых населеных пунктах Брэсцкай і Мінскай абласцей", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Па словах энергетыкаў, адключэнні электрычнасці выпраўляліся ў самыя кароткія тэрміны аператыўнымі брыгадамі, якія працуюць кругласутачна незалежна ад надвор'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.