На Брэстчыне ад штармавога ветру пацярпелі 13 раёнаў

У Брэсцкай вобласці ад штармавога ветру, парывы якога ўначы 27 студзеня дасягалі 20 метраў за секунду, пацярпелі 13 раёнаў.
Як паведаміў памочнік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, былі абясточаны 92 населеныя пункты, у тым ліку 25 — у Кобрынскім, 14 — у Маларыцкім, 12 — у Баранавіцкім раёнах.

Ад стыхіі пацярпелі два жылыя дамы: адзін — у Пружанскім раёне , другі — у Брэсце. Апрача таго, ветрам знесла шыферныя лісты з дахаў 14 сельскагаспадарчых будынкаў, абарвана 2,4 км ліній электраперадачы.

Звестак аб пацярпелых людзях у штаб ліквідацыі надзвычайных сітуацый абласнога ўпраўлення МНС не паступала. На працягу нядзелі электразабеспячэнне было адноўлена.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі