На брэсцкім рынку адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў

На Варшаўскім рынку ў Брэсце адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, паведамляе “Радыё Свабода”.
Падставай для гэтага сталі дзеянні супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Яны прыйшлі на рынак і запатрабавалі ад гандляроў дзіцячымі каляскамі сертыфікаты адпаведнасці. Прадпрымальнікі пачалі абурацца, бо яны маюць сертыфікат якасці і ўсе іншыя неабходныя дакументы.

Пра сертыфікат адпаведнасці яны ніколі не чулі. Зрэшты, і самі супрацоўнікі падатковай службы не маглі патлумачыць, што гэта за дакумент.

Прадпрымальнікі кінулі працу, абкружылі падаткавікоў і пачалі стыхійны мітынг, дзе кожны выказваўся на конт сваёй працы і стаўлення да фіскальных органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі