На большай частцы тэрыторыі Беларусі 7 снежня прагназуюць снег

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У сераду, 7 снежня, у Беларусі будзе воблачна, ноччу па ўсходзе — з праясненнямі, перадае Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюць ападкі — снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. Месцамі, а ўначы і зранку ў многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Зранку і ўдзень — слабая завіруха. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты, зранку і ўдзень месцамі па ўсходзе Беларусі — моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад 0 па захадзе да -10 па ўсходзе краіны. Удзень прагназуюць ад 4 марозу да 2 цяпла, па ўсходзе Беларусі будзе да 7 ніжэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.