На беларускія НПЗ можа прыйсці ўкраінская нафта

На беларускія НПЗ можа прыйсці ўкраінская нафта

Украіна разглядае магчымасць перапрацоўваць нафту на беларускіх НПЗ. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў віцэ-прэм'ер-міністр — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко. Заява прагучала на пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Украінскі чыноўнік паведаміў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася перад пасяджэннем з віцэ-прэм'ерам нашай краіны Уладзімірам Сямашкам.

Украіна гатовая таксама да супрацоўніцтва з Беларуссю і ў іншых галінах — напрыклад, у аграпрамысловым сектары, у вытворчасці электробусаў ды іншай тэхнікі. Таксама Украіна хоча больш актыўна задзейнічаць свае транспартныя калідоры — прычым не толькі чыгуначныя маршруты, але і водныя.

Па словах Зубко, ёсць магчымасці і перадумовы для таго, каб тавараабарот паміж Беларуссю і Украіныай вярнуўся да 8 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі