Апошнім часам на Беларускай чыгунцы адбылося больш за 80 дыверсіяў. Такія лічбы агучыў намеснік міністра Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле МУС, усе "тэрарыстычныя напады" маюць падобны почырк. Казакевіч заяўляе, быццам усе затрыманыя "рэйкавыя партызаны" дзейнічаюць з карыслівых матываў.
Як распавядала Еўрарадыё, 30 сакавіка сілавікі затрымалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць у дыверсіях на чыгунцы. Двух чалавек паранілі, іх давялося шпіталізаваць.
"Рэйкавыя партызаны" часцей за ўсё паляць рэлейныя шафы, каб запаволіць дастаўку ваенных грузаў для расійскіх войскаў.