На беларуска-літоўскай мяжы захоўваюцца чэргі грузавікоў

На беларуска-літоўскай мяжы захоўваюцца чэргі грузавікоў

На беларуска-літоўскай мяжы на выезд захоўваюцца вялікія чэргі грузавікоў. А 6-й гадзіне раніцы 14 лютага ў пункце пропуску "Каменны Лог" стаялі 260 фураў, апоўначы іх там было 290. Менш стала грузавікоў і ў чарзе ў "Беняконях" — 45 (была 61), у "Катлоўцы" — 30 (70). У пункце пропуску "Прывалка" ў 6.00 чаргі не было.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, у "Брузгах" на беларуска-польскай мяжы раніцай на выезд стаялі 31 легкавік і 50 грузавікоў (апоўначы іх было 75). 80 легкавых аўтамабіляў стаялі ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст". Чэргаў на мяжы з Латвіяй не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі